Спадчына: Батырава Лілія Рыгораўна
Панядзелак, 09 Сакавік 2020 16:53
15 чэрвеня 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Ліліі Рыгораўны Батыравай (1935), музычнага педагога, ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2015)
Лілія Рыгораўна Батырава нарадзілася 15 чэрвеня 1935 г. у Мінску. Шасцігадовай дзяўчынкай займалася ў малодшай групе балетнай школы пры тэатры оперы і балета. Бацька ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, згінуў без вестак. Увесь час нямецка-фашысцкай акупацыі пражыла з маці, Казімірай Вітольдаўнай, у Мінску, іх дом быў разбомблены яшчэ на пачатку вайны. У апошнія дні акупацыі немцы тысячы мінчан пагрузілі ў вагоны і павезлі ў Германію, але цягнік дайшоў толькі да Брэста, зняволеныя дачакаліся Чырвоную армію.